6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежныя амбасадары прыйшлі ў «Ахмадзіт», які абстраляла Расея

9
Замежныя амбасадары прыйшлі ў «Ахмадзіт», які абстраляла Расея

У ЗША і ЕЗ заклікалі расследаваць удар па дзіцячай лякарні як ваеннае злачынства.

Амбасадары некалькіх замежных дзяржаваў прыйшлі 8 ліпеня ў дзіцячую лякарню «Ахмадзіт» у Кіеве, якую абстраляла ракетамі Расея.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

Пра наведванне «Ахмадзіту» пасля абстрэлу напісаў амбасадар Францыі Гаэль Вейсьер, які адзначыў, што Расеі давядзецца адказаць за атакі на цывільную інфраструктуру.

Італьянскі амбасадар Карла Фармоза, які нядаўна пачаў місію ва Украіне, таксама наведаў лякарню і асудзіў «варварскі і баязлівы акт» Расеі.

«Спачуванні сем'ям загінулых: мы разам з Украінай», – дадаў ён, выклаўшы відэа з замежнымі амбасадарамі ў «Ахмадзіце».

Маштабныя расейскія авіяўдары сёння раніцай прывялі да гібелі сама меней 33 і ранення 140 чалавек у Кіеве і Днепрапятроўскай вобласці.

У ЗША і Еўразвязе заклікалі расследаваць удар па «Ахмадзіце» як ваеннае злачынства.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках