6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Падчас размовы з Пуціным прэм'ер Індыі ўзняў непрыемнае пытанне аб вайне

37
СМІ: Падчас размовы з Пуціным прэм'ер Індыі ўзняў непрыемнае пытанне аб вайне

Кіраўніку Крамля прыйшлося пайсці на саступкі.

Расея звольніць з войска ўсіх грамадзян Індыі, якія заключылі кантракты і былі адпраўленыя на вайну супраць Украіны. Як паведамляе NDTV са спасылкай на крыніцы, адпаведная дамоўленасць была дасягнутая прэмʼер-міністрам Індыі Нарэндрай Модзі і Пуціным.

Паводле звестак крыніц, Модзі ўзняў гэтае пытанне падчас вячэры з Пуціным. Апошні пагадзіўся звольніць усіх індыйцаў, якія служаць па кантракце ў расейскіх падраздзяленнях, і садзейнічаць іх вяртанню на радзіму.

Нагадаем, у сакавіку гэтага года Цэнтральнае бюро расследаванняў Індыі раскрыла сетку гандлю людзьмі, якая вербавала індыйцаў на высокааплатную працу ў Расеі, якая ў выніку аказвалася ўдзелам у баявых дзеяннях ва Украіне.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках