6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы беларускі хакейны брамнік Мезін страціў 70% слыху

5
Вядомы беларускі хакейны брамнік Мезін страціў 70% слыху

Спартовец расказаў, як спраўляецца з праблемамі са здароўем.

8 ліпеня знакамітаму ў мінулым галкіперу нацыянальнай камады Беларусі споўнілася 50 гадоў. У інтэрв'ю тэлеканалу дзяржТВ Андрэй Мезін расказаў, чаму выкарыстоўвае навушнік на камандных сходах.

«Я нядаўна правяраўся, і ў мяне 70% слыху страчана. А размова пастаўлена так, што людзі, якія дрэнна чуюць з дзяцінства, не могуць так размаўляць. Таму яны не могуць зразумець, што я рэальна дрэнна чую. Я навучыўся па вуснах чытаць, глядзець суразмоўцу ў твар. Я навучыўся спраўляцца з сабой, з эмоцыямі… Я выкарыстоўваю навушнікі, калі сходы праходзяць, каб нічога не ўпусціць. На трэнерскім мастку ў мяне слухаўка, каб сувязь трымаць з усімі», – сказаў Мезін.

Са слоў маці Андрэя Галіны, слыхавы нерв хлопчыка пашкодзіла лекарка пры нараджэнні.

Мезін правёў за нашу зборную 15 чэмпіянатаў свету (з іх 13 – у наймацнейшым дывізіёне) і тры Алімпіяды. Андрэй быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату свету – 2009 і трапіў у сімвалічную каманду паводле версіі медыя на ЧС-2006. Беларусы тады сталі шостымі – найлепшая пазіцыя нацыянальнай каманды на планетарных першынствах. У чвэрцьфінальным матчы на Алімпійскіх гульнях – 2002, калі наша зборная сенсацыйна перамагла шведаў (4:3).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках