6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве ратавальнікі дабраліся да падвала разбуранай расейцамі дзіцячай бальніцы

2
У Кіеве ратавальнікі дабраліся да падвала разбуранай расейцамі дзіцячай бальніцы
ФОТА: ДСНС

Там маглі хавацца дзеці.

На раніцу 9 ліпеня, ратавальнікі знялі ўсе бетонныя пліты і дабраліся да падвала разбуранага расейцамі корпуса кіеўскага дзіцячага медычнага цэнтра «Ахматдзет». На шчасце, пакуль там нікога не знайшлі.

Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС у каментары «Украінскай праўдзе».

У ведамстве ўдакладняюць: засталося прасеяць і прыбраць прыкладна 5-6 тон будаўнічых матэрыялаў.

Раней праваахоўнікі меркавалі, што ў склепе разбуранага корпуса маглі хавацца дзеці і медперсанал бальніцы.

Паводле звестак украінскіх уладаў, вядома пра гібель двух дарослых і 16 пацярпелых, сярод якіх 7 дзяцей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках