6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Лукашэнка баіцца паўстання

17
Палітолаг: Лукашэнка баіцца паўстання

Народ сарваў уступленне беларускага войска ў вайну.

Пратэсты 2020 года ў Беларусі і адсутнасць шырокай падтрымкі вайны супраць Украіны сярод насельніцтва маглі стаць стрымліваючым фактарам, які не дазволіў Лукашэнку больш шырока ўдзельнічаць у вайсковых дзеяннях, распавёў у інтэрв'ю Rus.LSM старшы даследчык Фінскага інстытуту міжнародных дачыненняў Рыгор Ніжнікаў.

З ягоных слоў, беларускія ўлады баяцца справакаваць новы віток паўстання беларускага народу. «І гэта зʼяўляецца галоўным засцерагальнікам на шляху шырэйшага ўдзелу Лукашэнкі ў вайне», – адзначыў Ніжнікаў.

Беларусь зʼяўляецца краінай суагрэсарам, дапамагаючы РФ у яе агрэсіі супраць Украіны, у той жа час «усе выдатна разумеюць, што падтрымка аказваецца рэжымам Лукашэнкі, а не беларускім народам». У той жа час гэтыя паняцці пачынаюць «размывацца», і ўзнікае пытанне, ці ёсць у Захаду стратэгія ў дачыненні да Беларусі. Ніжнікаў лічыць гэта вялікай праблемай, бо «беларускае пытанне ў прынцыпе аддаецца на волю Расейскай Федэрацыі.

«Гэта значыць, як Пуцін вырашыць, так і складзецца лёс Беларусі, і гэта, вядома, на мой погляд, стратэгічная памылка Еўразвязу і заходніх палітыкаў», – сказаў палітолаг.

Адказваючы на пытанне аб маральнай адказнасці беларусаў за падтрымку вайны, Ніжнікаў адзначыў, што з гэтага пункту гледжання адказнасць «ёсць на ўсіх». «І на палітыках захаду, якія доўгі час патуралі пуцінскаму рэжыму, (…) і на беларускім народзе ў нейкай ступені». Даследчык растлумачыў, што адказнасць беларусаў ускосная, бо да 2020 года «з розных прычын садзейнічалі кансалідацыі, умацаванню знаходжання гэтага рэжыму ва ўладзе». Аднак з гэтага пункту гледжання можна казаць пра памылкі не толькі беларусаў, але і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якія ўскосна паспрыялі расейскай агрэсіі, уважае палітолаг.

З іншага боку, пратэсты 2020 года ў Беларусі і адсутнасць шырокай падтрымкі вайны сярод насельніцтва маглі стаць стрымліваючым фактарам, які не дазволіў Аляксандру Лукашэнку больш шырока ўдзельнічаць у вайсковых дзеяннях, уважае Ніжнікаў.

«Мы гаворым аб тым, што беларускі народ, ягоная пазіцыя прадухілілі больш шырокі ўдзел Беларусі [у вайне] і адпаведна больш цяжкую сітуацыю для Украіны ў 2022 годзе», – сказаў палітолаг.

Ён адзначыў, што з пачаткам поўнамаштабнай вайны рэпрэсіі ў Беларусі сталі больш жорсткімі, у той жа час рэжым Лукашэнкі праявіў сваю няўпэўненасць.

«Усё ж яны разумеюць, што сітуацыя да канца не кантралюемая. Бо легітымнасць рэжыму ў краіне пад пытаннем.

Беларускія ўлады проста баяцца справакаваць новы віток, я б сказаў, паўстання беларускага народу.

І гэта зʼяўляецца галоўным засцерагальнікам на шляху больш шырокага ўдзелу Лукашэнкі ў вайне», – адзначыў Ніжнікаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках