6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні адкрыюць новы музей з «піўной экспазіцыяй»

4
У Горадні адкрыюць новы музей з «піўной экспазіцыяй»

Будуць ладзіць выставы і канцэрты.

Былы будынак разліву піва на Гарадзенскім піўзаводзе гатовы больш як на 90 працэнтаў. Там завяршаюцца знешнія працы і плануецца пачаць унутранае аздабленне. У склепах XVII і XIX стагоддзяў жадаюць адкрыць арт-прастору і музей, паведамляе hrodna.life. Там будуць ладзіць выставы і канцэрты.

У музеі плануюць размясціць «піўную экспазіцыю». Сярод экспанатаў будзе старая цэгла з адбіткамі лап жывёл, бутэлькі розных перыядаў, а таксама рэчы, якія знайшлі падчас рэканструкцыі, перадалі ўладальнікам будынка і купілі праз аўкцыёны.

Новая пляцоўка для канцэртаў

У савецкія часы ў гэтых склепах размяшчаліся чаны. У іх захоўвалі піва і рыхтавалі напой да разліву. Пасля рэканструкцыі на плошчы 800 кв.м. адкрыюць арт-прастору. Там плануюць арганізоўваць выставы, а таксама мерапрыемствы з удзелам музыкаў, мастакоў, скульптараў і разьбяроў па дрэве. Экспанаваць жадаюць працы не толькі гарадзенскіх творцаў, але і мастакоў з іншых рэгіёнаў Беларусі. Музычныя канцэрты будуць праводзіць у жалезабетонным памяшканні вышынёй пяць метраў.

На аднаўленне выдаткавалі больш за $3 млн.

На аднаўленне піўзавода ўжо патрацілі больш за $3 млн. Як мінімум столькі ж трэба для завяршэння работ, якія плануюць завяршыць да канца 2024 года. Запланавана, што ў пачатку 2025 года арандатары пачнуць займаць памяшканні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках