6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна планамерна вядзе працу па знішчэнні Чарнаморскага флоту РФ

1
Украіна планамерна вядзе працу па знішчэнні Чарнаморскага флоту РФ

Спікер Вайскова-марскіх сіл УСУ распавёў падрабязнасці.

Спісваць з рахункаў Чарнаморскі флот РФ пакуль яшчэ рана, але Украіна вядзе працу па яго знішчэнні. Пра гэта ў эфіры тэлеканала FREEДОМ заявіў спікер Вайскова-марскіх сіл УСУ Дзмітрый Плецянчук.

Гаворачы аб цяперашнім стане расейскага Чарнаморскага флоту, спікер адзначыў, што можна казаць аб двух катэгорыях караблёў.

«Прычым казаць можна па-рознаму. Можна казаць паводле прынцыпу «хто можа дацягнуцца да тэрыторыі Украіны і хто не можа» або паводле прынцыпу «каго не шкада было кінуць у Крым і каго шкада». Але ў прынцыпе, гэтыя дзве катэгорыі перасякаюцца», - сказаў Плецянчук.

Ён адзначыў, што найбольш небяспечнымі застаюцца носьбіты крылатых ракет, якія РФ перабазавала з акупаванага Крыма адразу, як толькі пачала губляць караблі. Цяпер носьбіты знаходзяцца ў Новарасійску, перыядычна адтуль выходзяць для нанясення агнявога паражэння.

«І другая катэгорыя - гэта якая не можа дацягнуцца. Яе частку таксама перавялі, але нейкая частка засталася ў Крыме. Гэта значыць, тыя караблі, якія альбо ў рамонце, альбо з'яўляюцца не вельмі каштоўнымі актывамі, альбо дапаможным флотам. Аднак, яны выкарыстоўваюць наяўныя ў іх на ўзбраенні караблі. Яны, як вы бачыце, працягваюць абстрэлы. Дакладней нават можна сказаць, што яны іх аднавілі, бо паўза была дастаткова доўгая. Пасля перабазавання з Крыма яны былі змушаныя ўрэгулёўваць праблемы з лагістыкай у Новарасійску з загрузкай гэтых ракет на караблі і падводныя лодкі. І нейкі час у іх на гэта сышоў. У прынцыпе, чакана, што яны гэты працэс там наладзілі цалкам... Спісваць з рахункаў яго (Чарнаморскі флот РФ, - рэд.) сапраўды рана. У той жа самы час планамерная праца па развязанні гэтых праблем працягваецца», - сказаў Плецянчук.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках