6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча папросіць у хаўруснікаў у NATO падмацаванне для аховы мяжы з Беларуссю

2
Польшча папросіць у хаўруснікаў у NATO падмацаванне для аховы мяжы з Беларуссю

Варшава чакае падтрымкі ад краінаў з багатым досведам барацьбы з нелегальнай міграцыяй.

Польшча папросіць у хаўруснікаў у NATO скіраваць сваіх паліцыянтаў для дапамогі ў ахове мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміла радыёстанцыя RMF24.

З наяўнай інфармацыі, перш за ўсё Варшава чакае падтрымкі ад Грэцыі, Гішпаніі і Італіі – у сувязі з тым, што ў гэтых краінаў багаты досвед барацьбы з нелегальнай міграцыяй.

Раней усе тры дзяржавы адмаўлялі Польшчы ў гэтым у сувязі з пазіцыяй папярэдняга польскага ўраду. Ён не прапанаваў своечасовую дапамогу гэтым краінам падчас наплыву мігрантаў з Афрыкі, тлумачыць RMF24.

Акрамя таго, польскія ўлады плануюць у найбліжэйшыя дні ўдвая павялічыць колькасць ваеннай жандармерыі на мяжы з Беларуссю. Паводле звестак радыёстанцыі, з 24 чэрвеня там нясуць службу блізу 100 супрацоўнікаў ваеннай паліцыі.

Цяпер польска-беларускую мяжу ахоўваюць 6 тысячаў вайскоўцаў, а таксама 1,5 тысячы памежнікаў і супрацоўнікаў паліцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках