6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Клінтан і Харыс маглі б перамагчы Трампа на выбарах прэзідэнта

14
Politico: Клінтан і Харыс маглі б перамагчы Трампа на выбарах прэзідэнта
ХІЛАРЫ КЛІНТАН

Апытанне.

Экс-дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан і дзейная віцэ-прэзідэнтка Камала Харыс гіпатэтычна здольныя перамагчы кандыдата ад Рэспубліканскай партыі ЗША Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта, сведчаць вынікі апытання даследчай кампаніі Bendixen&Amandi, прапанаваныя Politico.

Як адзначае выданне, дзейны прэзідэнт Джо Байдэн пасля няўдалых дэбатаў рызыкуе саступіць Трампу на будучых выбарах, што і падштурхоўвае ўгару рэйтынгі ягоных канкурэнтаў у дэмпартыі. Так, апытанне паказала, што Байдэн ужо адстае ад Трампа на 1 пункт (42% супраць 43%). Пры гэтым толькі 29% з 86% апытаных, якія глядзелі дэбаты, заявілі пра здольнасць (разумовую і фізічную) Байдэна вытрымаць новы чатырохгадовы тэрмін. Яшчэ 52% выказалі ўпэўненасць, што ён мусіць пакінуць прэзідэнцкую гонку.

Віцэ-прэзідэнтка Камала Харыс, як патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты ЗША, апярэджвае Трампа на 1 пункт (42% супраць 41%), сведчаць вынікі апытання. У той самы час Хілары Клінтан, якая балатавалася на пасаду прэзідэнта ў 2016 годзе, але саступіла Трампу, цяпер апярэджвае яго на 2 пункты (43% супраць 41%). Апытанне таксама паказала, што калі Хілары і Харыс аб'яднаюцца і пойдуць ад дэмпартыі ў звязку «прэзідэнтка – віцэ-прэзідэнтка», то іх перавага над Трампам вырасце да 3 пунктаў.

Сярод іншых патэнцыйных кандыдатаў ад дэмпартыі, якіх выявіла апытанне – губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам (37% супраць 40% Трампа) і губернатарка Мічыгана Грэтхен Уітмер (36% супраць 40%).

«Выбарнікі сур'ёзна занепакоеныя старэчым узростам прэзідэнта Байдэна, і іх асцярогі [пасля дэбатаў] толькі ўзмацніліся», – заявіў Politico сацыёлаг з каманды экс-прэзідэнта ЗША Барака Абамы (2009–2017) Фернан Аманды. Паводле ягоных словаў, ён быў моцна здзіўлены «сілай Хілары» ў апытанні Bendixen&Amandi.

«У той час як некаторыя адхіляюць яе як “учорашнюю навіну” і кандыдатку мінулага, выбарнікі, прынамсі, у гэтым апытанні, мяркуюць, што яны могуць быць адкрытыя для вяртання Клінтан і што спіс з Клінтан у якасці прэзідэнткі і Харыс у якасці віцэ-прэзідэнткі – “мацнейшы разам”», – дадаў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках