Пуцін заклікаў рыхтавацца да новых нападаў УСУ на прымежныя рэгіёны РФ
22- 12.08.2024, 19:26
- 14,382

Дыктатар РФ баіцца, што ўкраінскія сілы зойдуць у Бранскую вобласць.
УСУ будуць і далей атакаваць памежныя вобласці Расеі, заявіў Уладзімір Пуцін падчас нарады, прысвечанай сітуацыі ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Украінай. «Калі сёння ў Бранскай вобласці адносна спакойна, гэта не значыць, што заўтра там захаваецца такая ж абстаноўка», - адзначыў ён.
У звароце да губернатара Бранскай вобласці Аляксандра Багамаза, Пуцін даручыў «самым уважлівым чынам» паставіцца да гэтай інфармацыі і разам з сілавымі структурамі «разгледзець усе пытанні, патрэбныя для падрыхтоўкі да ўсякага развіцця сітуацыі».