14 жнiўня 2024, Серада, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў Беларусі для ІП і самазанятых у 2024: віды працы, дыферэнцыяцыя падаткаў, пенсій

2
Што зменіцца ў Беларусі для ІП і самазанятых у 2024: віды працы, дыферэнцыяцыя падаткаў, пенсій

Адбыўся шэраг сур'ёзных змен.

На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі налічвалася больш за 250 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП).

Разам з тым, у пачатку 2024 года плацельшчыкамі падатку на прафдаход з'яўляліся 114 тысяч беларусаў, а ў траўні іх было ўжо 148 тысяч. Такім чынам, толькі за першыя паўгода 2024 года колькасць самазанятых у краіне павялічылася амаль на траціну, паведамляе «Эканамічная газета» са спасылкай на Мінпрацы.

Самазанятымі становяцца і некаторыя ІП, і ў 2024 г. такіх было блізу 24 тысяч, якія не мелі наёмных работнікаў і чый від дзейнасці ўваходзіць у пералік для прымянення падатку на прафдаход.

«Комсомолка» разбіралася, што зменіцца ў Беларусі для ІП і самазанятых у 2024 годзе. Гаворка пра скарачэнне відаў працы, дыферэнцыяцыю падаткаў і пенсій.

Віды дзейнасці ІП у Беларусі, 2024

Урад Беларусі абмежаваў віды дзейнасці для ІП зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці. У дачыненні да відаў дзейнасці, якія не ўвайшлі ў пералік відаў, з 1 кастрычніка 2024 года пачне дзейнічаць забарона на рэгістрацыю новых ІП, а дзейных абавяжуць да 31 снежня 2025 года паводле спрошчанай сістэмы за адзін дзень перайсці ў юрыдычныя асобы (тут больш падрабязна). Паводле папярэдніх ацэнак Мінэканомікі, прыкладна 20 тысяч ІП не патрапілі ў пералік у відах дзейнасці. Гэта значыць, што ім трэба перарэгістравацца ў юрыдычную асобу або закрывацца і сыходзіць з рынку.

У Беларусі ІП дазволена, напрыклад, займацца дзейнасцю ў галіне сувязі, пажарнай бяспекі, правядзення судовых экспэртыз, дзейнасцю, звязанай з уздзеяннем на навакольнае асяроддзе, страхавой і фінансавай дзейнасцю.

Таксама ІП могуць займацца дзейнасцю, якая звязана з працаўладкаваннем за межамі Беларусі, звязанай са зборам і распаўсюджваннем інфармацыі аб фізічных асобах у мэтах іх знаёмства, паліграфічнай дзейнасцю, экспэртызай тавараў. У дакуменце сказана, што ў індывідуальных прадпрымальнікаў будзе магчымасць выконваць паслугі часовага пражывання (размова ідзе пра выдачу жылля на выходныя дні іншыя перыяды кароткатэрміновага пражывання), а таксама харчавання.

У пералік сярод дазволеных відаў дзейнасці для ІП трапілі аперацыі з нерухомай маёмасцю. Так, гэта купля і продаж уласнай нерухомай маёмасці, здача ў наём уласнай і арандаванай нерухомай маёмасці. Яшчэ прадпрымальнікі змогуць займацца рамонтам камп'ютараў, прадметаў асабістага карыстання і бытавых вырабаў.

Падаткі для ІП у Беларусі, 2024

Сур'ёзныя змены ў Падатковым кодэксе Беларусі ў 2024 годзе тычыліся менавіта ІП.

Першае - гэта забарона на працу з ПДВ для ІП. ПДВ для рэалізацыі ІП зараз не выплачваюць, за выключэннем выпадку залішне выстаўленых сум падатку. Другое - уведзеная павышаная стаўка падаходнага падатку сумай 30% для ІП, у якіх даходы перавысілі 500 000 рублёў (асноўная стаўка падаходнага падатку для ІП у 2024 годзе - 20%). Больш за тое, з даходамі вышэй за 500 000 давядзецца далей афармляць юрыдычную асобу. Трэцяе - стаўкі адзінага падатку павышаюцца на 7 адсоткаў.

З 2024 года навін стала больш у частцы выкарыстання адзінага падатку.

У Міністэрстве падаткаў і збораў Беларусі расказалі аб змяненнях у рабоце на рынку таксі для ІП і фізічных асоб з 1 лістапада 2024 года. Звесткі аб кіроўцах і перавозчыках павінны ўтрымлівацца ў рэестры аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных злучэннях. Без гэтага будзе ніяк.

Калі кіроўца з'яўляецца фізічнай асобай і не зарэгістраваны ў якасці ІП, то яму неабходна ўкласці працоўную дамову з арганізацыяй або кімсьці з ІП. Адзначаецца, што апошні павінен стаўкай 13 адсоткаў утрымліваць з даходаў, якія выплачваюцца кіроўцам, падаходны падатак з фізічных асоб, пералічваць утрыманыя сумы ў бюджэт.

Акрамя таго, кіроўцу неабходна будзе цягам дня фіксаваць на відэа сваю работу. Што да перавозчыкаў, то яны павінны захоўваць у сваёй базе ўказаную інфармацыю на працягу года.

Падаткі ІП у Беларусі, 2024

Дарэчы, Мінпрацы і сацабароны паведаміў, што ў “парламент” Беларусі ўлетку 2024 унесены праект закона аб змене законаў у пытаннях дзяржаўнага сацстрахавання і пенсійнага забеспячэння. Вялікі раздзел у гэтым дакуменце датычыцца ІП, плацельшчыкаў падаходнага падатку.

Дзяржава хоча ўстанавіць дыферэнцыраваны парадак выплаты ўнёскаў у ФСАН з памеру мінімальнага заробку з улікам атрыманага даходу. Пры гэтым будзе ўлічвацца чысты даход за вылікам расходаў.

Для ІП, якія атрымалі даход за каляндарны год да 12 мінімальных заробкаў - унёскі ў ФСАН выплачваюцца сумай 35% з фактычнага даходу (цяпер - не ніжэй чым з сумы 12 мінімальных заробкаў).

Для ІП з даходам за год ад 12 мінімальных заробкаў да 12 сярэдніх заработкаў у краіне - унёскі ў ФСАН устаноўленыя сумай 35 адсоткаў з памеру 12 м інімальных заробкаў (як і зараз).

Для ІП з прыбыткам за год ад 12 да 60 сярэдніх заробкаў унёскі ў ФСАН у памеры 35% з 24 мінімальных заробкаў (цяпер - не ніжэй чым з памеру 12 мінімальных заробкаў).

Для ІП з прыбыткам за год больш за 60 сярэдніх заробкаў - унёскі ў ФСАН у памеры 35% адсоткаў з 36 мінімальных заробкаў (цяпер - не ніжэй чым з памеру 12 мінімальных заробкаў).

Для ІП - плацельшчыкаў адзінага падатку, плануюць захаваць дзейны парадак - узносы ў ФСАН выплачваюцца ў суме 35 працэнтаў ад мінімальнага заробку за месяцы выплаты адзінага падатку.

Больш за тое, усю працу ў адміністраванні і фармаванні сацыяльных і пенсійных правоў ІП возьме на сябе ФСАН. Фонд сам разлічыць суму страхавых унёскаў, ІП не трэба будзе запаўняць форму ПУ-3.

Новаўвядзенні для плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход

У Беларусі, паводле апошніх звестак, блізу 150 тысяч плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход. Мінпрацы хоча прапанаваць ім пры неабходнасці дакупляць стаж раз на год даплачваючы ўнёскі ў ФСАН на будучую пенсію.

Галоўная ідэя гэтага новаўвядзення - даць людзям сфармаваць поўны страхавы стаж. "Поўны" маецца на ўвазе стаж на адзін год, а не, напрыклад, паўгода ці нават на некалькі месяцаў, калі сума падаткаў была нязначнай.

ФСАН для кожнага палічыць розніцу паміж мінімальнай сумай выплаты ўзносаў у свой бюджэт на пенсійнае страхаванне для фармавання поўнага страхавога бюджэту і фактычна выплачанай сумя. Даплачваць ці не - вызначае сам чалавек.

Для разумення, Мінпрацы прыводзіць канкрэтны прыклад. Чалавек плаціць падатак на прафесійны даход. Яго даход за год - 20 тысяч рублёў, у ФСАН у якасці ўнёскаў паступіла 1 200 рублёў.

Для заліку поўнага года страхавога стажу неабходна сума ўзносаў не менш як 29% ад 12 мінімальных заробкаў - 2178,48 рублёў. Каб сфармаваўся год стажу ў 2024 годзе, такому чалавеку прапануюць даплаціць 978,48 рублёў.

Пенсіі ІП, як лічаць у 2024

ІП плацяць не толькі адзіны падатак і падаходны падатак, але і ўнёмкі ў ФСАН. Іх суму ІП вызначаюць самастойна, але плаціць падаткі з сумы меншай за мінімальны заробак (у 2024 годзе ён 626 рублёў), нельга.

29% узносаў у ФСАН - гэта не будучую пенсію, магчымую інваліднасць і пенсію з нагоды страты карміцеля. 6% - на лісткі непрацаздрльнасці, догляд дзіцяці да 3 гадоў, на выплаты ў сувязі са смерцю.

Пенсіянерам, якія зарэгістраваны ў якасці ІП, пенсію з прычыны ўзросту плацяць асаблівай схемай.

Рэгістрацыя ў якасці ІП у пенсійным узросце ў Беларусі можа паўплываць на велічыню пенсіі з прычыны ўзросту і пазбавіць чалавека даплаты да пенсіі, растлумачылі спецыялісты Камітэта ў працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама.

Чалавек, які зарэгістраваны ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, мае права на назначэнне працоўнай пенсіі з прычыны ўзросту на агульных падставах. Гэта значыць, выходзячы на пенсію ў 2024 годзе, ён збірае даведкі аб сваім заробку ад сваіх былых працадаўцаў за апошнія 30 гадоў і з гэтымі дакументамі ідзе ва ўправу сацабароны па месцы жыхарства.

Дапусцім, у сацабароне прадпрымальніку разлічылі індывідуальны каэфіцыент заробку 1,5 (гэта значыць, што за ўсе апошнія 30 гадоў, неабходныя ў 2024 годзе для налічэння пенсіі, ён атрымліваў заробак у 1,5 раза большы, чым у сярэднім па краіне). Але, аформіўшы пенсію, працу прадпрымальнік не кінуў, ІП не закрыў, дзейнасць працягвае.

Пенсію з разлічаным першапачаткова каэфіцыентам 1,5 дзяржава выплачваць не будзе да таго часу, пакуль пенсіянер зарэгістраваны як ІП. Яго пенсія будзе меншая - як пры каэфіцыенце 1,3. Як толькі ён закрые ІП, пенсію яму пачнуць выплачваць па разлічаным першапачаткова каэфіцыенце 1,5.

Пры гэтым калі індывідуальны каэфіцыент заробку пенсіянера не перавышае 1,3, то пры рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка асноўная сума пенсіі не зменіцца.

Калі пенсіянер старэйшы за 75 гадоў усё яшчэ лічыцца прадпрымальнікам, а такіх у Беларусі, дарэчы, нямала, то яму не належыць і даплата да пенсіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках