17 жнiўня 2024, Субота, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія вобласці могуць адкалоцца ад РФ праз наступ УСУ на Курск: нечаканы прагноз

13
Якія вобласці могуць адкалоцца ад РФ праз наступ УСУ на Курск: нечаканы прагноз

Не толькі Курская.

Вайсковы эксперт, палкоўнік запасу Узброеных сіл Украіны Раман Світан пракаментаваў пытанне аб тым, у якіх яшчэ рэгіёнах РФ могуць пачацца падзеі падобныя тым, якія адбываюцца ў Курскай вобласці.

Як нагадаў ён падчас чата ў «Главреде», Украіна мяжуе адразу з пяццю абласцямі РФ, таму ў іх не выключаныя падобныя падзеі.

«Не толькі ў Белгародскай, але і ў Бранскай вобласці. Украіна мяжуе з пяццю абласцямі Расеі: Бранскай, Курскай, Белгародскай, Варонежскай і Растоўскай», - падкрэсліў эксперт.

Пры гэтым ён нагадаў аб тым, што Варонежская і Растоўская вобласці маюць мяжу з Данбасам.

«А вось тыя тры вобласці РФ, якія мяжуюць з Сумскай, Харкаўскай і Чарнігаўскай абласцямі, могуць чакаць такія ж падзеі, як зараз разгортваюцца на Куршчыне, па ўсіх 600 км мяжы», – дадаў Світан.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках