17 жнiўня 2024, Субота, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Войскі РФ бягуць за раку Сейм у Курскай вобласці, падрываючы масты

2
СМІ: Войскі РФ бягуць за раку Сейм у Курскай вобласці, падрываючы масты

Каб не патрапіць у атачэнне.

Расейскія войскі, магчыма, пачалі адступаць на паўночным флангу ў Курскай вобласці. Пра гэта 17 жніўня паведаміла некалькі расейскіх Z-каналаў. Пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма, паведамляе dialog.ua.

«Расейскае войска арганізавана адступіла на ўсходні бераг ракі Сейм ля Цёткіна. Населеныя пункты эвакуяваныя. Два масты ў Цёткіна і Папова-Ляжачы падарваныя пры падыходзе ворага. Занятыя новыя падрыхтаваныя межы абароны», - паведамілі прапагандысты.

Адзначым, што Цёткіна знаходзіцца ўсяго за пару кіламетраў ад украінскай мяжы ў Курскай вобласці. Участак, дзе размешчаны гэты населены пункт, агульнай плошчай амаль 700 кв. км ізаляваны ад астатняй тэрыторыі Расеі ракой Сейм. І там УСУ зладзілі пастку для УС РФ.

Учора, 16 жніўня, на Сейме быў падарваны самы вялікі мост, праз які расейцы забяспечвалі сваю левабярэжную групоўку. На рацэ ў гэтым раёне засталося ўсяго два масты, з якіх адзін пашкоджаны ўдарамі, а другі знаходзіцца вельмі блізка да ўкраінскай мяжы. У сітуацыі, якая склалася, уцёкі расейскага войска за раку сталі непазбежнымі, бо альтэрнатыва — гэта атачэнне.

Z-ваенкар Юрый Падаляка тым часам паведамляе аб прасоўванні УСУ ў бок Цёткіна. З ягоных звестак, УСУ ўжо ўзялі пад свой кантроль вёскі Апанасьеўка і Бяхава, што пацвярджае і OSINT-рэсурс DeepState. Мяркуючы па ўсім, захоп украінцамі гэтых тэрыторый - толькі справа часу, расейскаму войску давядзецца адыходзіць з усяго левабярэжжа. Калі УСУ замацуюцца па рацэ Сейм, яны змогуць доўга ўтрымліваць захопленыя тэрыторыі РФ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках