17 жнiўня 2024, Субота, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы выхваляліся «збіваннем» ракет ATACMS: у ВМС УСУ паказалі на хлусню

Расейцы выхваляліся «збіваннем» ракет ATACMS: у ВМС УСУ паказалі на хлусню

Ва Украіны зараз няма асцярог, што расейцы могуць масава ўдарыць з Чорнага ці Азоўскага мора.

Расейскія захопнікі заяўляюць аб "збіцці" большай колькасці дальнабойных ракет ATACMS, чым Украіна мае іх на ўзбраенні.

Пра гэта прадстаўнік Вайскова-марскіх Узброеных сіл Украіны Дзмітрый Плецянчук сказаў у эфіры інфармацыйнага марафону. Між іншым, у яго спыталі аб паведамленнях у сацыяльных сетках, што нібыта расейцы збілі вялікую колькасць ракет ATACMS, якія ляцелі ў кірунку Керчанскага моста.

«Па-першае, яны іх адбіваюць, бадай, болей, чым у нас іх на ўзбраенні. А па-другое, тое, што на ўзбраенні Вайскова-марскіх сіл, у прынцыпе, няма ATACMS. Таму, каментаваць любыя кейсы, звязаныя з ужываннем гэтай сістэмы ўзбраення, нават няма магчымасці», - сказаў Плецянчук.

Ён адзначыў, што ўсе звесткі аб магчымых начных атаках на працягу дня яшчэ верыфікуюцца. «Нават калі было нейкае ўжыванне. Вынікі падобных ужыванняў патрабуюць некаторага часу, таму што, гэта ўсё ж акупаваная тэрыторыя, і вядома, для таго, каб пераканацца на 100%, даць верыфікаваную інфармацыю - заўсёды патрэбны, як мінімум, дзень», - падкрэсліў спікер.

Разам з тым, у яго спыталі, ці назапашваюць расейцы ракеты і рыхтуюць ракетаносьбіты для нанясення ўдараў з мора. «Насамрэч, няма, на мой погляд, ніякіх асаблівых нагодаў для перасцярогаў. Сітуацыя цалкам зразумелая і лагічная. Яны не могуць дазволіць сабе выходзіць у мора вялікай колькасцю адзінак, і досыць працяглы час ужо выходзяць яны фактычна толькі падводнымі лодкамі. Падводная лодка - гэта да чатырох ракет», - сказаў Плецянчук.

Акрамя таго, як лічыць спікер, расейцы, відаць, ужо зразумелі, што выкарыстанне ракет з мора як асобнай сістэмы ўзбраення не з'яўляецца эфектыўным. «Тэхнічныя характарыстыкі тых жа «Калібраў» пакуль такія, што большая частка ракет – гэтая атака адбіваецца, часам даходзіць да 100%», – падкрэсліў Плецянчук.

Таксама ён сказаў, што з акупаванага Крыма расейцы запускаюць балістычныя ракеты з сістэм "Іскандэр-М" і ўдарныя дроны "Шахед". «Але, як вы бачыце, рэзультатыўнасць прымянення нават гэтых сістэм зніжаецца. Што тычыцца «Шахедаў» - яна ўжо фактычна зведзена да нуля», - сказаў Пляцянчук.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках