17 жнiўня 2024, Субота, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна паралізавала працу расейскага распрацоўшчыка ядравых боепрыпасаў

4
Украіна паралізавала працу расейскага распрацоўшчыка ядравых боепрыпасаў

Разведка таксама атрымала масіў дакументаў прадпрыемства.

Спецыялісты Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны сумесна з хакерскай групай "ВО Team" паралізавалі працу расейскага прадпрыемства, якое распрацоўвае ядравую зброю. Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУР.

Паводле інфармацыі разведкі, у выніку паспяховай атакі на адзінага правайдэра ў горадзе Сняжынск Чэлябінскай вобласці РФ – кампанію "Вега" – выведзены са строю яго 1173 камутатары і 10 сервераў. Інфармацыя на серверах правайдэра была знішчаная.

Без інтэрнэту і паслуг сувязі амаль тыдзень застаецца шэраг стратэгічных прадпрыемстваў горада, у тым ліку Усерасейскі навукова-даследчы інстытут тэхнічнай фізікі. Гэта расейскае прадпрыемства-распрацоўшчык ядравых боепрыпасаў, падключанае толькі да правайдэра "Вега".

Кібератака дазволіла атрымаць персанальныя даныя работнікаў і масіў іншых дакументаў названага завода, які знаходзіцца пад санкцыямі. Атрыманая інфармацыя дазваляе ўстанавіць механізмы абыходу санкцый і датычных да гэтага асоб, адзначылі ў ГУР.

Следствам кібераперацыі таксама стала пагроза зрыву дзяржабаронзаказу агрэсара, пра што сведчаць каментары ў мясцовых пабліках.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках