17 жнiўня 2024, Субота, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дарога цяжкая, але лепш, чым на працы»

2
«Дарога цяжкая, але лепш, чым на працы»

Беларусы паехалі ў Грузію на аўтобусе і прастаялі на расейска-грузінскай мяжы 24 гадзіны.

З улікам праблем з візамі і чэргамі на мяжы Беларусі з Еўразвязам усё больш беларусаў выбіраюць у якасці таннага адпачынку на моры Грузію. Кошты сапраўды прыемна здзіўляюць: напрыклад, на канец жніўня можна знайсці прапановы з Менска ў Кабулеці (9 начэй адпачынку на моры, а потым яшчэ экскурсіі) за 400 даляраў на чалавека.

Для параўнання: толькі білет у адзін бок на самалёт са сталіцы Беларусі ў курортны Батумі на 19 верасня (раней няма) каштуе 1112 рублёў (прыкладна 350 даляраў).

Але, як высветлілася, цяжкасці на мяжы могуць узнікнуць і калі едзеш на аўтобусе праз расейска-грузінскую мяжу. Гід па Грузіі выклаў у TikTok ролік з беларускімі турыстамі, якім не пашанцавала ехаць праз мяжу ў Верхнім Ларсе дзень, піша «Наша нива».

- Вы для мяне ўсе героі, - кажа мужчына на відэа. - Вы 24 гадзіны прастаялі на мяжы, ехалі сюды тры дні (сёння ўжо чацвёрты дзень, атрымліваецца). Вы суперскія, я ганаруся вамі.

Відэа набрала амаль 55 тысяч праглядаў. У каментарах з'явілася жанчына, якая ехала ў тым самым аўтобусе. Яна напісала, што стаміліся яны моцна, але зараз усё клас.

Былі і тыя, каму таксама "пашанцавала", але аптымізму захавалася менш. "Мы столькі ж прастаялі з 7 да 8 ліпеня. Страцілі дзень адпачынку. Гэта жудасна, не варта таго", - напісала адна з каментатараў.

Яшчэ некаторыя каментатары пачалі абурацца наконт таго, хто ж павінен аплачваць гэты самы "згублены" дзень доўгачаканага адпачынку на моры.

А дасведчаныя аматары такога адпачынку падзяліліся сваімі парадамі: "Бярыце мачагоннае, прымайце перад транзітным начлегам, вельмі ацякаюць ногі. Старайцеся больш рухацца, на ўсіх прыпынках старайцеся больш хадзіць. Дарога рэальна цяжкая, але лепшая, чым на працы".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках