17 жнiўня 2024, Субота, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы атакавалі КАБам украінскі Мірнаград

2
Расейцы атакавалі КАБам украінскі Мірнаград

Ад шматпавярхоўкі, у якую прыляцела авіябомба, амаль нічога не засталося.

Сёння вечарам, 18 жніўня, расейцы нанеслі ўдар КАБам па франтавым горадзе Мірнаград у Данецкай вобласці. Вядома аб загінулых і пацярпелых.

Аб гэтым паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram кіраўніка Данецкай АВА Вадзіма Філашкіна і ўласных карэспандэнтаў.

Філашкін удакладніў, што расейцы патрапілі ў недабудаваны 9-павярховік. Дакладна вядома аб 1 загінулым і 4 параненых.

«Імаверна, ёсць і іншыя пацярпелыя - гэтую інфармацыю ўстанаўліваем. Выратавальная аперацыя працягваецца», - напісаў Філашкін.

Дадаткова кіраўнік Данецкай АВА заклікаў жыхароў быць адказнымі і эвакуявацца.

Акрамя таго, сведкамі ўдару сталі журналісты. Паводле іх звестак, расейскі КАБ патрапіў па доме і супермаркеце. Ад шматпавярхоўкі, у якую прыляцела варожая авіябомба, амаль нічога не засталося.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках