17 жнiўня 2024, Субота, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NBC News пра Курскі прарыў: Украіна шукала магчымасць такога наступу больш за год

2
NBC News пра Курскі прарыў: Украіна шукала магчымасць такога наступу больш за год

У Кіеве кажуць, што УСУ застануцца ў Курскай вобласці «столькі, колькі спатрэбіцца».

Украінскае кіраўніцтва больш за год разглядала магчымасць правядзення буйной наступальнай аперацыі, падобнай наступу ў Курскай вобласці.

Пра гэта амерыканскаму выданню NBC News паведаміў на ўмовах ананімнасці "старэйшы дарадца ўкраінскага ўрада".

Са слоў дарадцы, адной з галоўных мэт аперацыі было адцягнуць намаганні і ўвагу Расеі ад іншых месцаў на лініі фронту працягласцю блізу тысячы кіламетраў, асабліва з усходу, дзе расейскія войскі павольна разрываюць абарону Украіны.

Таксама NBC News прыводзіць словы іншага дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны - Міхаіла Падаляка - які казаў адкрыта. З ягоных слоў, адной з задач бягучай аперацыі на Куршчыне з'яўляецца знішчэнне вайсковай інфраструктуры Расеі, якая выкарыстоўваецца для нападаў праз мяжу на ўкраінскія Сумскую, Чарнігаўскую і Харкаўскую вобласці.

- Ёсць вялікая розніца паміж гэтым і тыпам вайны, якую вядзе Расея. Украіна ідзе зусім з іншымі мэтамі. Украіна не плануе акупаваць [назаўжды] гэтую тэрыторыю. Гэта часова, - сказаў Падаляк.

Ён адмаўляе, што Украіна мела якія-небудзь планы па захопе Курскай АЭС, пра што казалі расейскія афіцыйныя асобы. Разам з тым Падаляк запэўніў, што ўкраінскія сілы застануцца на занятых тэрыторыях Расеі столькі, колькі спатрэбіцца для дасягнення мэт Кіева.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках