17 жнiўня 2024, Субота, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: УСУ ўмацоўваюць пазіцыі ў Курскай вобласці

1
Зяленскі: УСУ ўмацоўваюць пазіцыі ў Курскай вобласці

Аперацыя працягваецца менавіта так, як Украіна і разлічвала.

Плацдарм прысутнасці Узброеных Сіл Украіны ў Курскай вобласці Расеі становіцца мацнейшым. Пра гэта ў вячэрнім відэазвароце паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каментуючы аперацыю ў Курскай вобласці, ён заявіў, што 17 жніўня галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі дакладваў яму аб наступленні ўкраінскіх сіл.

- Аперацыя працягваецца менавіта так, як мы і разлічвалі. Адвага ўкраінцаў робіць вялікія рэчы. Цяпер умацоўваем нашы пазіцыі. Плацдарм нашай прысутнасці становіцца мацнейшым, — заявіў Зяленскі.

Кіраўнік украінскай дзяржавы падзякаваў кожнаму падраздзяленню, якое папаўняе абменны фонд за кошт узяцця ў палон расейскіх вайскоўцаў.

- Гэта важна. Гэта набліжае вызваленне ўкраінскіх вайскоўцаў, грамадзянскіх з расейскага палону. Памятаем пра ўсіх, каго павінны вярнуць дадому, - падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках