18 жнiўня 2024, Нядзеля, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Світан: Рух Сіл абароны Украіны ёсць не толькі на захад ад Суджы, але і на паўднёвы ўсход

2
Раман Світан: Рух Сіл абароны Украіны ёсць не толькі на захад ад Суджы, але і на паўднёвы ўсход

На гэтым кірунку ўкраінцы зайшлі ў яшчэ адзін населены пункт.

Калі агледзець мапу, то рух Сіл абароны Украіны ёсць не толькі на захад ад Суджы, але і на паўднёвы ўсход. На гэтым напрамку яны зайшлі ў яшчэ адзін населены пункт Боркі.

Для «24 Канала» вайсковы экспэрт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан разабраў падзеі ў Курскай вобласці.

Курскі кірунак

З ягоных слоў, накіраванне на Боркі - якраз у бок Ваўчанска. Гэта значыць адбываецца рух якраз прыкладна ўздоўж лініі мяжы для адсячэння ад Расеі некаторых кавалкаў Белгарадскай вобласці. Гэта аптымальны варыянт для руху.

- Аднак усё будзе залежаць ад наяўных у нас сіл і сродкаў для выканання гэтай задачы. І ад прыняцця рашэння расейцамі па спыненні ціску на ўсходнім фронце і перакідванні рэзерваў, - растлумачыў Раман Світан.

Калі яны спыняць наступ, вывядуць рэзервы, перакінуць іх, пачнуць прыкрываць накіраванне на Маскву, тады так, мы можам спыніцца. Але пакуль ім значна важней Пакроўск, чым Масква.

Вайсковы экспэрт выказаў меркаванне, што ў Крыме былі атакаваныя ЗРК. Бо перад тым, як знішчыць Керчанскі мост - трэба здабыць перавагу ў паветры.

- Для гэтага трэба знішчыць ЗРК, знішчыць лакатары радыётэхнічных войскаў Расеі - закрыць "вочы" расейскаму СПА, - растлумачыў Раман Світан.

Ён дадаў, што толькі так можна падысці да Керчанскага моста, бо там сур'ёзная шматэшалонная абарона. Расейцы напіхалі туды СПА, пачынаючы ад "Панцыраў", "Торы", С-400, С-500, наземныя службы. І ўсё гэта кантралюецца яшчэ і авіяцыяй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках