18 жнiўня 2024, Нядзеля, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Растоўскай вобласці праз атаку дронаў успыхнула нафтабаза

5
У Растоўскай вобласці праз атаку дронаў успыхнула нафтабаза

Магутны пажар патрапіў на відэа.

У Растоўскай вобласці (Расейская Федэрацыя) сёння, 18 жніўня, у выніку ўдараў беспілотнікаў адбыўся пажар на нафтавым аб'екце.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на губернатара Растоўскай вобласці Васіля Голубева і расейскія СМІ.

Паводле слоў расейскага чыноўніка, на захадзе рэгіёну сілы і сродкі гэтай ноччу нібыта "адбілі атаку БПЛА самалётнага тыпу".

Пазней ён напісаў у сваім Telegram аб яшчэ адной “адбітай атацы” дронаш, зараз ужо на паўднёвым усходзе Растоўскай вобласці.

“У выніку падзення абломкаў на тэрыторыі прамысловых складоў у Пралетарску адбылося ўзгаранне дызпаліва. Да тушэння прыцягнуты падраздзяленні пажарных”, - заявіў губернатар.

Але пасля ўдакладніў, што "а 05:35 з-за паўторнага нападу БПЛА тушэнне пажару на прамбазе ў Пралетарску прыпыненае".

Між тым, у сеціве былі апублікаваныя кадры з пажарам на нафтааб'ектах. Расейскія медыя кажуць, што палае нафтабаза з-за ўдару дронаў.

Дадамо, як расказаў мясцовы губернатар, папярэдне з-за паветранага нападу ў Пралетарску ніхто не пацярпеў, а падраздзяленні пажарных аднавілі тушэнне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках