18 жнiўня 2024, Нядзеля, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З беларускімі заробкамі адбываюцца дзіўныя рэчы

8
З беларускімі заробкамі адбываюцца дзіўныя рэчы

Прычына палітычная.

Медыянны заробак у траўні склаў 1688 рублёў, гэта значна ніжэй за сярэдні заробак, піша рэсурс «Вашы грошы».

Двойчы за год Белстат публікуе звесткі пра медыянны заробак. У адрозненне ад паказчыка намінальнага налічанага сярэднямесячнага заробку, медыянны дазваляе зразумець характар размеркавання даходаў насельніцтва, адлюстроўваючы так званую няроўнасць у заробках. Медыянны заробак узровень, больш і ці менш якога зарабляе роўна палова насельніцтва.

Такім чынам, у траўні паказчык медыяннага заробку склаўся на ўзроўні 1 688 рублёў "бруднымі", пры тым, што аналагічны паказчык для сярэдняга заробку складае 2 219 руб.

Велічыня медыяннага заробку і яго дынаміка дазваляюць зрабіць дзве важныя высновы наконт даходаў насельніцтва ў Беларусі.

Па-першае, сам паказчык медыяннага заробку на 1688 рублёў паказвае, што менавіта столькі ў сярэднім і атрымлівае беларус: роўна 50% занятых атрымліваюць больш за гэтую велічыню, а яшчэ 50% — менш за гэтую велічыню.

Такі падыход да вызначэння сярэдняга заробку лепш паказвае размеркаванне даходаў у эканоміцы, чым паказчык сярэдняга заробку, пры разліку якога проста падсумоўваюць велічыню аплаты працы ўсіх супрацоўнікаў і дзеляць атрыманую суму на колькасць занятых.

Па-другое, тое, што разрыў паміж сярэднім заробкам і медыянным скарачаецца, паказвае, што становіцца меншая і няроўнасць у заробках. І гэтая розніца змяншаецца не з-за таго, што становіцца больш багатых, а таму, што з краіны з'язджае шмат высокакваліфікаваных і часта высокааплатных кадраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках