18 жнiўня 2024, Нядзеля, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўзялі ў палон камандзіра роты марскіх пяхотнікаў РФ пад Курскам

14
УСУ ўзялі ў палон камандзіра роты марскіх пяхотнікаў РФ пад Курскам

Ён папрасіў абмяняць яго на палонных "азоўцаў".

Ваяры 225 АШБ працягваюць актыўна папаўняць абменны фонд. Гэтым разам яны ўзялі ў палон камандзіра роты адной з брыгад марской пяхоты УС РФ.

Ваяры таксама апублікавалі кароткае відэа з палонным акупантам, у якім той просіць абмяняць яго на “азоўцаў”, якія баранілі “Азоўсталь” у Марыюпалі і ўжо трэці год знаходзяцца ў палоне. Відэа з ім з'явілася на Facebook-старонцы батальёна.

Палонныя расейскія вайскоўцы, якія здаліся ўкраінскім ваярам на Куршчыне, працягваюць далучацца да “акцыі падтрымкі” абаронцаў Марыюпаля, якія ўжо трэці год знаходзяцца ў палоне. Цяпер да іх дабавіўся камандзір роты адной з брыгад марской пяхоты УС РФ Андрэй Ткачоў. Ён папрасіў абмяняць яго на палонных "азоўцаў".

“Я, малодшы лейтэнант Ткачоў Андрэй Андрэевіч, камандзір роты першага мотастралковага батальёна 810 брыгады марской пяхоты. Узяты ў палон 225 АШБ. Прашу абмяняць мяне на палонных “азоўцаў” - абаронцаў Марыюпаля”, - кажа акупант на відэа.

У батальёне адзначылі, што, у адрозненне ад палонных расейцаў, украінцы ў расейскім палоне перажываюць здзекі і катаванні.

“Байцы, якія баранілі Азоўсталь, ужо трэці год знаходзяцца ў расейскім палоне. Усе бачылі, у якім стане вяртаюцца абаронцы Украіны. Наш новы “сябар” хоча далучыцца да акцыі падтрымкі палонных герояў з Азоўсталі і будзе рады, калі яго абмяняюць”, - пракаментавалі абаронцы відэа з акупантам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках