18 жнiўня 2024, Нядзеля, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на Нямізе вывесілі расцяжку «…каб таварыш Сталін дзякуй сказаў»

25
У Менску на Нямізе вывесілі расцяжку «…каб таварыш Сталін дзякуй сказаў»

Што адбылося?

У Менску здымалі чарговы расейскі фільм пра вайну. Сярод яго стваральнікаў - фанат вайны, расейскі актор Уладзімір Машкоў, піша «Наша Ніва».

У сацыяльных сетках з'явіліся фота і відэа з месца здымак - людзі цікавіліся, што адбывалася ў Верхнім горадзе, дзе паставілі савецкія дэкарацыі (у тым ліку і расцяжку "Працаваць трэба так, каб таварыш Сталін дзякуй сказаў").

Нацыянальнае агенцтва турызму папярэджвала, што 13 жніўня на Нямізе будуць праходзіць здымкі кінафільма "У спісах не значыўся", а доступ на тэрыторыю будзе абмежаваны.

Гэта чарговы расейскі фільм на тэму Другой сусветнай вайны. У аснове сцэнарыя - аднайменны раман Барыса Васільева, напісаны ў 1974 годзе. Галоўны герой гісторыі - лейтэнант Мікалай Плужнікаў, які трапляе ў Берасцейскую цытадэль перад самым пачаткам вайны, 21 чэрвеня. Менавіта таму ягонага імя няма ў спісах часткі. Пасля ўварвання ворагаў Плужнікаў змагаецца, а потым гераічна гіне.

У стварэнні фільма прымае ўдзел Тэатр Алега Табакова. Мастацкі кіраўнік Уладзімір Машкоў расказаў журналістам, што даўно марыў зрабіць кіно з артыстамі тэатра. Сам ён таксама выканае невялікую ролю ў фільме.

- Гэта лейтэнанцкая проза пра чалавека, які толькі ўваходзіць у свет і за 300 дзён становіцца богам вайны. Гэта той невядомы салдат, якому ставяць помнікі па ўсёй краіне. Гэты чалавек у спісах не значыўся: яго няма, але ён ёсць, і ён перамог. Такі твор на кінаэкране неабходны, каб мы ведалі, адкуль мы. Асабліва для маладога пакалення, - заявіў расейскі актор Машкоў у каментары РІА «Новости».

Дарэчы, сам Машкоў фанат вайны не толькі на экране. Ён наведваў ваенныя шпіталі і падтрымліваў параненых расейскіх салдат. Раней казаў пра неабходнасць ствараць фільмы пра «спецыяльную ваенную аперацыю» (так прапаганда называе вайну). Уладзімір Машкоў нават адмовіўся ад сваёй дачкі, якая жыве ў ЗША і асуджае ўварванне Расеі ва Украіну.

Бюджэт стужкі «У спісах не значыўся» складае 800 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 9 мільёнаў даляраў). Таксама стваральнікі запыталі падтрымку ад Фонда кіно сумай 500 мільёнаў расейскіх рублёў.

Прадзюсарам стаў Цімур Вайнштэйн. Галоўную ролю ў фільме выконвае Уладзіслаў Мілер. Пасля Менска здымкі будуць працягвацца ў Берасці.

[

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках