18 жнiўня 2024, Нядзеля, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля балістыкі — крылатыя ракеты: Расея паўторна атакавала Кіеў

4
Пасля балістыкі — крылатыя ракеты: Расея паўторна атакавала Кіеў

«Іскандэры» спрабавалі пацэліць у места з паўднёвага кірунку.

Раніцай у нядзелю, 18 жніўня, праз дзве гадзіны пасля спробы нанесці балістычны ўдар па Кіеве расейскія акупанты атакавалі сталіцу Украіны крылатымі ракетамі.

«Прыкладна а 7:00 вораг атакаваў Кіеў ужо крылатымі ракетамі. Паводле папярэдняй інфармацыі тып узбраення тыпу «Іскандэр-К», — паведамілі ў Кіеўскай мескай вайсковай адміністрацыі.

Пасля працяглых складаных манеўраў на тэрыторыі некалькіх абласцей ракеты спрабавалі патрапіць у цэлі з паўднёвага кірунку.

Сіламі і сродкамі СПА ўсе варожыя цэлі былі знішчаныя. Тып і колькасць ракет у сваіх справаздачах дадуць Паветраныя Сілы, дадалі ў КМВА.

У Кіеве абышлося без разбурэнняў і пацярпелых.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках