18 жнiўня 2024, Нядзеля, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усё гарыць, дым слупам»: момант удару па нафтабазе пад Растовам паказалі на відэа

4
«Усё гарыць, дым слупам»: момант удару па нафтабазе пад Растовам паказалі на відэа

Дроны атакавалі двойчы.

У ноч на 18 жніўня ў расейскім горадзе Пралетарску (Растоўская вобласць) пад дронавы ўдар трапіла вялікая нафтабаза. Мясцовыя ўлады і Мінабароны РФ сцвярджаюць, што адбілі атаку. Аднак відавочцы паведамляюць адваротнае, піша Дыялог.UA.

Са слоў відавочцаў, буйны склад дызельнага паліва пад Пралетарскам быў атакаваны ўдарнымі БПЛА двойчы за ноч. У выніку там узніклі два маштабныя пажары, з якімі ўлады не могуць справіцца дагэтуль. Да ліквідацыі ўзгарання прыцягнулі пажарны цягнік. Мясцовая жыхарка зняла наступствы атакі не відэа. «Вось яно ўсё гарыць! Дым слупам», - распавяла расейка.

Пралетарск знаходзіцца прыкладна ў 380 км ад тэрыторый Украіны, падкантрольных УСУ. Адзначым, што гэтая нафтабаза была актыўна задзейнічаная ў забеспячэнні акупацыйнай групоўкі Расеі ва Украіне, гэта значыць, яна была для УСУ законнай ваеннай цэллю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках