18 жнiўня 2024, Нядзеля, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэкісцкая пастка для Лукашэнкі

16
Чэкісцкая пастка для Лукашэнкі

Расейскі генерал распавёў шмат цікавага.

Цікавыя навіны расказваюць жыхары Данецка, якія часта наведваюць апарню ў басейне былога спарткомплексу «Дынама» разам з нейкім інфармаваным расейскім генералам Паўленкам. У апошняе наведванне, добра расслабіўшыся і ўжо за «кілішкам чаю» генерал распавёў шмат чаго цікавага, у тым ліку і аб сітуацыі ў Курскай вобласці.

З ягоных слоў, «прэзідэнт Беларусі Лукашэнка, як кіраўнік саюзнай з РФ дзяржавы, некалькі дзён таму таемна перакінуў у Расею танкавы і механізаваны батальёны беларускага войска разам з экіпажамі. У асноўным танкі, САУ, БМД, БМП і частка іншай вайсковай тэхнікі, якая дапаможа выбіць УСУ з Курскай вобласці. Але для прыкрыцця, каб не засвяціць удзел Беларусі ў вайне супраць Украіны, беларускія СМІ распаўсюдзілі вельмі туманныя заявы аб нібыта планаваным навучанні расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі РФ».

Ці так гэта, пакажа час. Дакладна вядома толькі тое, што тры дні таму БелТА апублікавала заяву Лукашэнкі аб тым, што «Расея ўвядзе ў Беларусь свае войскі для надання ваеннай падтрымкі ў выпадку нападу на тэрыторыю рэспублікі». Трэба меркаваць, гэта намёк на тое, што на Беларусь нападзе падступная і агрэсіўная Украіна, у якой няма праблем?

Калі зыходзіць з раней зробленых заяў Лукашэнкі аб тым, што на тэрыторыі Беларусі няма расейскіх войск, то выходзіць, Лукашэнка перадае Расеі сваю вайсковую тэхніку і войскі.

Па-першае, гэта можа сведчыць аб тым, што ў РФ сапраўды не стае тэхнікі і войск. Але Крэмль не можа дапусціць публічнай агалоскі таго, што «другому войску свету» бракуе войск і ёй дапамагае нейкая Беларусь, ці Паўночная Карэя разам з Іранам. Сорамна, але таемна Пуцін прымае ўсе падачкі.

Па-другое, дзе вы бачылі, каб краіна, на тэрыторыі якой ідзе вайна, навучала салдат іншай краіны і не для сябе?

Па-трэцяе, Пуцін даўно імкнецца ўцягнуць Беларусь у вайну з Украінай. Лукашэнка ўвесь час ухіляўся, бо разумеў сумныя наступствы для яго і яго дзяржавы. Відавочна, неабходнасць надання дапамогі РФ у рамках АДКБ стане той пятлёй, якой Пуцін можа ўцягнуць Лукашэнку ў вайну. Час пакажа!

А іншым краінам-членам АДКБ варта было б задумацца, што гэта за гарант іх бяспекі, які патрабуе дапамогі ў тых, каго абавязаўся сам абараняць?! Найбліжэйшым часам выявіцца праўдзівы сэнс таго, што адбываецца ў Курскай вобласці і ці такія «геніяльныя» чэкісцкія планы Пуціна.

Тэлеграм-канал «Вольнодумец»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках