18 жнiўня 2024, Нядзеля, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі вайсковец: Кадыраўцы адкрылі для УСУ калідоры ў Курскай вобласці

Украінскі вайсковец: Кадыраўцы адкрылі для УСУ калідоры ў Курскай вобласці

Мог мець месца факт дамоўленасцяў.

Вайсковец, прадстаўнік міжнароднай выведвальнай супольнасці InformNapalm, чалец Рады валанцёраў пры Міністэрстве абароны Міхаіл Макарук у інтэрв'ю Radio NV не выключыў існавання дамоўленасцяў паміж Сіламі абароны і кадыраўцамі аб калідорах для ўкраінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці.

«Я, шчыра, не выключаю, магчымых дамоўленасцяў аб гэтых калідорах паміж Сіламі абароны і кадыраўцамі. Тая самая супольнасць InformNapalm мела досвед гандлю інфармацыяй ад кадыраўцаў за грошы аб дыслакацыі расейскіх войск пад Кіевам: блокпастоў, тэхнікі, дзе стаялі расейскія падраздзяленні. Гэта ж не сакрэт. І я не выключаю, што кадыраўцы, убачыўшы ўсё гэта, самі выйшлі і сказалі: а давайце вы нам [жыццё] пакінеце, а мы вам адкрыемся, і вы пойдзеце далей», — сказаў Макарук у эфіры Radio NV.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках