18 жнiўня 2024, Нядзеля, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргею Ціханоўскаму - 46 гадоў

6
Сяргею Ціханоўскаму - 46 гадоў
СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Палітвязень сустрэў дзень народзінаў за кратамі.

Лідару беларускай апазіцыі, палітвязню Сяргею Ціханоўскаму сёння спаўняецца 46 гадоў.

Блогер і палітык знаходзіцца за кратамі з 29 траўня 2020 года.

Прэтэндэнта ў кандыдаты прэзідэнта, аўтара YouTube-канала «Краіна для жыцця» Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў Гародні ў траўні 2020 года падчас адной з яго паездак па краіне.

У снежні 2021 года Ціханоўскаму прысудзілі 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, яго судзілі разам з цэлым шэрагам іншых актывістаў. У жніўні 2022 года палітыка перавялі на самы жорсткі, турэмны рэжым на тры гады. У сярэдзіне студзеня 2023 года супраць лідара апазіцыі распачалі справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». У выніку ў лютым 2023-га палітвязню прызначылі ў дадатак да 18 гадоў калоніі яшчэ паўтара гады пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках