18 жнiўня 2024, Нядзеля, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобус «Масква-Берасце» зляцеў у кювет у Дзяржынскім раёне

5
Аўтобус «Масква-Берасце» зляцеў у кювет у Дзяржынскім раёне

Ёсць пацярпелыя.

У Дзяржынскім раёне Менскай вобласці аўтобус «Масква-Берасце» з пасажырамі трапіў у ДТЗ, паведамляе прэс-служба МУС.

Інцыдэнт адбыўся сёння блізу шасці раніцы на дарозе М1 «Берасце - Менск - мяжа Расейскай Федэрацыі». Кіроўца 1973 года нараджэння не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у правы па ходзе руху кювет і ўляцеў прыдарожныя дрэвы. У салоне знаходзіліся два кіроўцы і 46 пасажыраў. Тры чалавекі шпіталізаваныя.

На месцы працуе следча-аператыўная група.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках