18 жнiўня 2024, Нядзеля, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы ўдарылі па камбінату «Каўказ» у Расеі

6
Украінцы ўдарылі па камбінату «Каўказ» у Расеі

У Генштабе УСУ распавялі аб наступствах.

У ноч на 18 жніўня нанесены ўдар па чарговым важным аб'екце расейцаў – камбінату «Каўказ», што ў Растоўскай вобласці Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны. «Тут захоўваліся нафта і нафтапрадукты, якія пастаўляліся таксама і для патрэб акупацыйнага войска РФ», - сказана ў паведамленні. Адзначаецца, што зафіксаваныя сама меней два ачагі ўзгарання на тэрыторыі аб'екта.

Больш падрабязная інфармацыя аб наступствах паражэння ўдакладняецца. «Задача выкананая сіламі і сродкамі Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны ва ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі і іншымі складнікамі Сіл абароны Украіны. Мерапрыемствы па падрыве вайскова-эканамічнага патэнцыялу Расейскай Федэрацыі працягваюцца», - сказана ў паведамленні.

У сеціве ўжо паказалі відэа, на якім наступствы ўдару па камбінаце «Каўказ».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках