18 жнiўня 2024, Нядзеля, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзерваў няма: Расея пайшла на крайнія захады ў Курскай вобласці

3
Рэзерваў няма: Расея пайшла на крайнія захады ў Курскай вобласці

Сярод ліквідаваных УСУ нечакана апынуліся лётчыкі цяжкіх бамбавікоў.

Камандаванне РФ пайшло на крайнія захады ў Курскай вобласці, кінуўшы на абарону тэрыторыі «касмічную пяхоту», уключаючы спісаных вайскоўцаў са станцый папярэджання аб ядзерным удары і з палкоў цяжкіх бамбавікоў. Пра гэта паведамляе выданне «Важные новости».

Адзначаецца, што размова ідзе аб створаным вясной 2024 года мотастралковым палку. Спісаных вайскоўцаў збіралі спецыяльна для прыкрыцця расейскай мяжы. У прымежныя раёны РФ пяхота прыбыла за некалькі тыдняў да прарыву УСУ.

У падраздзяленне патрапілі байцы рот аховы, інжынеры, механікі і невялікая колькасць афіцэраў з лётнага складу.

Іх прыкамандзіравалі ў пяхоту з аэрадромаў «Украінка» ў Алтайскім краі, «Белая» ў Іркуцкай вобласці і «Энгельс» у Саратаўскай вобласці. На ўсіх гэтых авіябазах дыслакуюцца цяжкія бамбавікі Ту-22М ці Ту-95, з якіх запускаюць ракеты па гарадах Украіны, гаворыцца ў матэрыяле.

Акрамя гэтага, заўважаныя вайскоўцы аднаго з расейскіх касмадромаў, персанал асаблівых складоў ПКС і персанал РЛС «Варонеж» (гэтыя станцыі выстаўленыя ўздоўж межаў Расеі для папярэджання аб ядзерным удары).

«Касмічная пяхота» ўжо нясе страты. Зрэшты, мотастралкі ПКС, імаверна, былі ў калоне тэхнікі, спаленай ударам з HIMARS пад Рыльскам Курскай вобласці ў ноч на 9 жніўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках