18 жнiўня 2024, Нядзеля, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыр трапіў у рэанімацыю пасля ДТЗ з аўтобусам «Масква-Берасце»

Пасажыр трапіў у рэанімацыю пасля ДТЗ з аўтобусам «Масква-Берасце»

Агулам пацярпелі дзевяць чалавек.

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі расказалі аб стане пацыентаў, якія пацярпелі ў ДТЗ з аўтобусам у Дзяржынскім раёне. Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра экстраннага рэагавання, пацярпелі 9 чалавек.

З іх — трое шпіталізаваныя ў Дзяржынскі цэнтральны раённы шпіталь, а чацвёра пацярпелых агледжаныя спецыялістамі і накіраваныя на амбулаторнае лячэнне. Яшчэ дзве пацярпелыя, якія з'ехалі ў Баранавічы, іх агледзелі траўматолагі Баранавічаў. Яны таксама накіраваныя на амбулаторнае лячэнне.

Адзін з пацярпелых, шпіталізаваны ў Дзяржынскую ЦРБ, знаходзіцца ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі. Стан ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.

Для надання дапамогі спецыялістам шпіталю, на кансіліум выязджаў траўматолаг абласнога ўзроўню.

Нагадаем, сёння раніцай аўтобус «Масква-Берасце» з пасажырамі трапіў у ДТЗ. Кіроўца 1973 года нараджэння не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у правы па ходзе руху кювет і ўляцеў у прыдарожныя дрэвы. У салоне знаходзіліся два кіроўцы і 46 пасажыраў. Тры чалавекі шпіталізаваныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках