18 жнiўня 2024, Нядзеля, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Світан: ПВК могуць правесці аперацыю зняцця Пуціна

6
Раман Світан: ПВК могуць правесці аперацыю зняцця Пуціна
РАМАН СВІТАН

Гэта будзе зразумела цягам тыдня.

Аперацыя ў Курскай вобласці можа мець палітычныя наступствы для Пуціна і ягонага рэжыму. Неўзабаве можа пачацца далейшы "рух Прыгожына", гэта значыць тых расейскіх прыватных кампаній, за якімі стаяць сур'ёзныя фінансісты.

Такія прыватныя вайсковыя кампаніі могуць правесці пэўную аперацыю для зняцця расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Такое меркаванне выказаў ваенны экспэрт, палкоўнік запасу Узброеных сіл Украіны Раман Світан падчас размовы з “Главредам”.

“Калі знойдзецца “хлопчык”, які скажа, што “кароль голы”, тады могуць быць сур'ёзныя наступствы. Калі такога "хлопчыка" не знойдзецца, і ён не пакажа пальчыкам на тое, што Пуцін без абароны, то наўрад ці нешта будзе. Найбліжэйшым часам убачым. Думаю, што неўзабаве пачнецца далейшы “рух Прыгожына”, гэта значыць тых прыватных кампаній, за якімі стаяць сур'ёзныя фінансісты, уключаючы расейскіх алігархаў, якія могуць зараз такіх “хлопчыкаў” развярнуць у бок Пуціна і паўтарыць паход на Маскву”, - адзначыў Світан.

З ягоных слоў, не ўсё так проста з прынятай расейскім кіраўніцтвам пастановай аб стварэнні лініі абароны вакол Масквы.

"Яна (лінія абароны вакол Масквы – рэд.) відавочна ствараецца не для таго, каб спыніць ДРГ. Цяпер у Расеі спрабуюць стварыць лінію абароны вакол сталіцы акурат ад такіх груп прыватных вайсковых кампаній, якія могуць сказаць, што кароль голы, і правесці пэўную аперацыю зрынання Пуціна. Усё гэта будзе зразумела цягам тыдня”, - сказаў Світан.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках