18 жнiўня 2024, Нядзеля, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як моцна апусціцца беларускі рубель за 2024 год

4
Як моцна апусціцца беларускі рубель за 2024 год

Прагноз аналітыкаў.

Беларускі рубель можа аслабнуць прыкладна на 4% за 2024 год у тэрмінах кошыка замежных валют. Так мяркуюць экспэрты BEROC, якія выпусцілі даследаванне "Агляд манетарнага асяроддзя: II квартал 2024 г", піша "Белорусы и рынок".

На паступленні ад экспарту стрымлівальнае ўздзеянне будзе мець чаканае паслабленне дынамікі попыту ў Расеі, падвышэнне канкурэнцыі на расейскім рынку, затрымкі з паступленнямі валютнага даходу ў санкцыйным асяроддзі і дасягнутыя межы загрузкі вытворчых магутнасцяў у прамысловасці.

Дынаміка курсаў рубля да асобных валют будзе залежаць ад траекторыі крос-курсаў на замежных рынках. Пры знаходжанні курса USD/RUB блізу 90 расейскіх рублёў за даляр курс USD/BYN складзе 3,23 беларускага рубля за даляр у сярэднім за 2024 год. Курс 100*RUB/BYN у такім выпадку прагназуецца ў суме 3,57 беларускага рубля за 100 расейскіх рублёў у сярэднім у 2024 г.

Новыя істотныя санкцыйныя праявы і пагроза парываў лагістычных ланцужкоў застаюцца чыннікамі рызыкі для курсавой дынамікі. Іх рэалізацыя прывядзе да непазбежнасці больш значнага абясцэнення рубля, у тым ліку ў дачыненні да расейскай валюты, чым прадугледжвае базавы сцэнар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках