18 жнiўня 2024, Нядзеля, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія памежнікі адказалі Лукашэнку

9
Украінскія памежнікі адказалі Лукашэнку

Заявы дыктатара не адпавядаюць рэчаіснасці.

Украінскія памежнікі не фіксуюць павелічэння колькасці тэхнікі і салдатаў беларускіх войскаў паблізу мяжы з Украінай. Пра гэта 18 жніўня заявіў спікер ДПСУ палкоўнік Андрэй Дземчанка ў каментары «Украінскай праўдзе».

Так ён ацаніў заяву Лукашэнкі аб тым, што амаль траціна беларускага войска «перакінутая да мяжы з Украінай».

Дземчанка зазначыў, што Лукашэнка працягвае нагнятаць інфармацыйную абстаноўку «агрэсіўнымі заявамі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці».

«Сітуацыя на мяжы з Рэспублікай Беларусь - без зменаў. Як бачым, рыторыка Лукашэнкі таксама не мяняецца, пастаянна нагнятаючы сітуацыю з рэгулярнай перыядычнасцю, каб дагадзіць краіне-тэрарыстцы. Мы не назіраем зараз павелічэння тэхнікі або асабовага складу беларускіх падраздзяленняў ля нашай мяжы», - сказаў спікер ДПСУ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках