18 жнiўня 2024, Нядзеля, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое мужчын сарвалі лукашэнкаўскі сцяг у Менску

9
Двое мужчын сарвалі лукашэнкаўскі сцяг у Менску

Проста на вуліцы Карла Маркса.

Двух мужчын 33 і 34 гадоў будуць судзіць за "здзек са сцяга" у Менску паводле арт.370 Крымінальнага кодэкса. Аб гэтым піша "Минск-Новости" са спасылкай на пракуратуру Ленінскага раёна сталіцы.

Паводле інфармацыі рэсурсу, менчукі праходзілі ноччу па вуліцы Карла Маркса. На адным з будынкаў яны ўбачылі сцяг.

Падышоўшы бліжэй, адзін з мужчын прыўзняў другога, той ухапіўся рукамі за дрэўка з кранштэйнам і пачаў разгойдваць з боку ў бок. Іх затрымалі і распачалі крымінальную справу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках