18 жнiўня 2024, Нядзеля, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: Пуцін здранцвеў

3
The Washington Post: Пуцін здранцвеў
Фота: Getty Images

Курская аперацыя з'яўляецца чацвёртым сур'ёзным ударам па ўладзе кіраўніка Крамля.

Сутыкнуўшыся з крызісам, расейскі правадыр Уладзімір Пуцін схільны «дранцвець». Пра гэта піша міжнародная аглядальніца The Washington Post Робін Дыксан.

Яна адзначае, што калі аўтарытэт Пуціна зазнае выпрабаванні, яго адказу часта не стае хуткіх, рашучых дзеянняў, якія былі б супастаўныя з яго ваяўнічай рыторыкай - гэта стала зразумелым пасля "павольнага, незаўважнага ваеннага адказу" Масквы на нечаканую акупацыю Украінай часткі Курскай вобласці.

«Уварванне на Курск з'яўляецца чацвёртым сур'ёзным ударам па ўладзе Пуціна пасля яго ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года і падкрэслівае слабыя бакі вертыкальнай аўтакратыі, якая ў асноўным дзейнічае на страху і пакаранні», - гаворыцца ў артыкуле.

Аўтарка нагадвае, што пасля таго, як Расеі не ўдалося зрынуць украінскі ўрад у пачатку ўварвання, пасля таго, як бос наймітаў "Вагнера" Яўген Прыгожын узначаліў паўстанне супраць рэгулярнага расейскага ваеннага камандавання, і пасля таго, як ісламісцкія экстрэмісты ўдарылі па папулярнай канцэртнай пляцоўцы Крокус Сіці Хол» - Крэмль не адказваў, і Пуцін чакаў 24 гадзіны ці больш, каб даць які-небудзь публічны каментар.

«Гэта заўсёды той жа стыль. Пуцін любіць усё трымаць у сакрэце. Калі ён з'яўляецца публічна, ён не гаворыць шмат. Ён аддае перавагу не быць панікёрам», - сказала Таццяна Станавая, заснавальніца французскай аналітычнай групы R. Politik.

Пры гэтым, на думку журналісткі, шкода нанесеная аўтарытэту Пуціна пасля катастрафічнай вайны і паўторных узрушэнняў не азначае ўнутранай пагрозы ягонай уладзе.

«Таксама няма рызыкі, што ягоны рэжым можа абрынуцца ў агляднай будучыні», - рэзюмуе аўтарка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках