18 жнiўня 2024, Нядзеля, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка расказала пра ўдар па нафтабазе ў Растоўскай вобласці РФ

3
Украінская выведка расказала пра ўдар па нафтабазе ў Растоўскай вобласці РФ

Нафтабаза дагэтуль гарыць.

Уночы 18 жніўня ў выніку аперацыі Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны ударам дронаў была знішчаная нафтабаза ФДКУ камбіната Каўказ у Растоўскай вобласці РФ, паведамілі крыніцы NV у Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны.

Гэтая нафтабаза працавала на варожы ВПК і забяспечвала дзейнасць расейскіх акупацыйных войскаў. Як паведамляюць крыніцы ва ўкраінскай выведцы, атака была праведзеная з дапамогай дронаў-камікадзэ ўкраінскай вытворчасці.

Паводле інфармацыі мясцовых тэлеграм-каналаў вядома, што відавочцы чулі прынамсі тры выбухі ў раёне аб'екта з наступным узгараннем рэзервуараў з палівам.

Зараз на аб'екце дагэтуль спрабуюць ліквідаваць пажар.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках