18 жнiўня 2024, Нядзеля, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Азоў» паказаў баявога робата «Люць 2.0»

«Азоў» паказаў баявога робата «Люць 2.0»

Яго актыўна выкарыстоўваюць байцы гэтай украінскай брыгады.

Вайскоўцы ўкраінскай брыгады "Азоў" паказалі баявую платформу "Люць 2.0". Баявы робат дапамагае вайскоўцам праводзіць разведку на небяспечных тэрыторыях.

Пра гэта паведамляе "Азоў" на сваёй старонцы ў Telegram.

Вайскоўцы патлумачылі, што ўкраінскі рабатызаваны робат мае кулямётнае ўзбраенне, да 20 км запасу ходу, 3 дні аўтаномнай працы і 4 клас абароны.

"Платформа мае станоўчыя водгукі ад азаўскіх аператараў дронаў. Яна значна аблегчыць жыццё байцоў на перадавой", — дадалі ў брыгадзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках