19 жнiўня 2024, панядзелак, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна развянчала фэйк расейскай прапаганды з Курскай вобласці

4
Украіна развянчала фэйк расейскай прапаганды з Курскай вобласці

Ролю новага «распятага хлопчыка» выканаў 74-гадовы ўкраінец.

Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі зняпраўдзіў зняты распрапагандай сюжэт пра здзекі «ўкраінскіх вайскоўцаў» з 74-гадовага дзеда ў Курскай вобласці Расеі, піша New Voice.

Расейскае прапагандысцкае відэа, між іншым, апублікаваў 15 жніўня Telegram-канал Mash, яго растыражавалі расейскія СМІ.

На гэтым відэа бачна пажылога мужчыну і мужчыну ў камуфляжы, без апазнавальных знакаў і ў дзіўнай касцы - усё гэта расейскія прапандысты называюць «формай салдат-нацыстаў». Голас за кадрам абражае пенсіянера на нямецкай мове з прыкметным расейскім акцэнтам. Mash сцвярджае, што 6 жніўня дзед нібыта знік, а апублікаванае ім відэа нібыта было знятае 11 жніўня і з тых часоў зніклы не выходзіў на сувязь. Пенсіянера Mash называе Аляксандр Гусараў.

17 жніўня Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі паведаміў, што мужчына з відэа знайшоўся. Ён жывы, нармальна сябе адчувае і з'яўляецца грамадзянінам Украіны.

На відэа, апублікаваным ЦПД, мужчына кажа, што яго завуць Аляксандр, называе дату - 17 жніўня, распавядае, што ў яго ўсё нармальна, яго не крыўдзілі і не затрымлівалі, і ён не мае траўмаў. Таксама мужчына паказвае на камеру свой пашпарт грамадзяніна Украіны, відаць, што яго насамрэч завуць Аляксандр Грагор'еў і ён нарадзіўся ў жніўні 1950 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках