19 жнiўня 2024, панядзелак, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На панядзелак у Беларусі абвясцілі самы высокі ўзровень небяспекі

3
На панядзелак у Беларусі абвясцілі самы высокі ўзровень небяспекі
Фота: Charter97.org

Праз моцны вецер.

Белгідрамет абвясціў на панядзелак 19 жніўня чырвоны (самы высокі) узровень небяспекі. У многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с, месцамі - 21-24 м/с, а ў асобных раёнах па паўночна-заходняй частцы Беларусі - 25 м/с.

Клопатаў беларусам у панядзелак даставіць не толькі ўраганны вецер, але і спякота. Па поўдні Гомельскай вобласці можа быць да +35 градусаў.

Моцны вецер чакаецца найперш у паўночна-заходняй частцы Беларусі. Таксама магчымы ліўні і град.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках