19 жнiўня 2024, панядзелак, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі спалохаліся Фонду Клуні

2
У Расеі спалохаліся Фонду Клуні
ДЖОРДЖ І АМАЛЬ КЛУНІ

Арганізацыя, якую заснаваў амерыканскі актор, расследуе ваенныя злачынствы ва Украіне.

Генеральная пракуратура прызнала непажаданай у Расеі дзейнасць амерыканскай няўрадавай арганізацыі Фонду Клуні за справядлівасць (Clooney Foundation for Justice), паведамляе «Радыё Свабода».

Генпракуратура сцвярджае, што фонд праводзіць “працу, накіраваную на дыскрэдытацыю Расеі”, падтрымлівае “псеўдапатрыётаў, якія пакінулі краіну”, а таксама ўдзельнікаў забароненых экстрэмісцкіх аб'яднанняў і тэрарыстычных арганізацый.

"Прыкрываючыся гуманітарнымі ідэямі", арганізацыя "прасоўвае ініцыятывы крымінальнага пераследу вышэйшага кіраўніцтва Расеі, публічна тыражуючы негатыўныя псеўдаэкспэртныя ацэнкі расейскага заканадаўства аб замежных агентах і НДА", — гаворыцца ў прэс-рэлізе Генпракуратуры Расеі ў тэлеграме.

Фонд Клуні за справядлівасць заснаваны ў 2016 годзе ў Нью-Ёрку акторам Джорджам Клуні і ягонай жонкай адвакаткай у правах чалавека Амаль Клуні.

Афіцыйная мэта арганізацыі – “барацьба за справядлівасць і патрабаванне адказнасці за парушэнні правоў чалавека. Фонд працуе больш як у 40 дзяржавах ва ўсім свеце. Ён займаецца расследаваннем ваенных злачынстваў ва Украіне.

У канцы траўня супрацоўніца аднаго з праектаў фонду Ганна Нейстат заявіла, што арганізацыя плануе ініцыяваць распачынанне крымінальных спраў супраць расейскіх прапагандыстаў у Еўропе. У адказ профільная камісія Дзярждумы паабяцала ўзняць пытанне аб прызнанні фонду непажаданай арганізацыяй на тэрыторыі Расеі. Аб гэтым піша Расейская служба ВВС.

Праз два дні Джордж Клуні зняпраўдзіў словы Нейстат.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках