12 верасня 2024, Чацвер, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маці Беслана» задалі Пуціну нязручнае пытанне

12
«Маці Беслана» задалі Пуціну нязручнае пытанне

Расейскія прапагандысты яго выразалі.

Пуцін падчас візіту ў Беслан сустрэўся з прадстаўніцамі расейскай арганізацыі "Маці Беслана". Як распавяла “Агенцтву” сустаршыня камітэта Анэта Гадзіева, жанчыны паскардзіліся на расследаванне тэракту, якое зацягнулася на 20 гадоў, і нагадалі прэзідэнту пра яго абяцанне ад 2005 года даць ім “усю праўду”. Пуцін у адказ сказаў, што не ў курсе дэталяў расследавання, і паабяцаў падключыць да яго кіраўніка СКР Аляксандра Бастрыкіна.

Са слоў Гадзіевай, асноўная частка размовы была прысвечаная расследаванню. Яны паскардзіліся Пуціну, што за 20 гадоў расследаванне так і не закрытае, праводзіцца "фармальна" і не ўлічыла факты, якія высветліліся падчас судовых працэсаў. “[Сказалі], што мы думаем, што сапраўднага расследавання не было. І што мы былі на сустрэчы з ім у 2005 годзе, і ён нам абяцаў, што возьме пад свой кантроль, аднак гэтага не адбылося. І што менавіта з-за гэтага мы не дабіліся ніякай праўды і дайшлі да Страсбургу, які вынес пастанову ў гэтай справе”.

Са слоў Гадзіевай, у адказ Пуцін сказаў, што не ведаў пра зацягнутае расследаванне і шмат пра яго. "Ён сказаў, што [трэба] звярнуцца да Бастрыкіна, каб ён у сутнасць справы ўвайшоў і пракантраляваў, што там адбываецца, на якой стадыі і што вядзецца", — адзначыла яна.

"Казалі, што калі б у свой час людзі, якія адказвалі за бяспеку, былі б прыцягнуты да адказнасці, то на сённяшні дзень, магчыма, сілавыя органы працавалі б больш эфектыўна і не паўтараліся б тэракты", - дадала яна.

"Маці Беслана" таксама прапанавалі Пуціну прыняць закон аб статусе ахвяр тэрактаў, каб пацярпелыя маглі развязаць свае сацыяльныя праблемы і былі абароненыя. “Ён сказаў, што можна разгледзець. Сказаў, каб гэтае пытанне паднялі і абгаварылі ва ўрадзе”, - сказала Гадзіева.

На “Расіі 24” паказалі ўрывак сустрэчы правадыра Крамля з трыма прадстаўніцамі камітэта “Маці Беслана”. У ім Пуцін не кажа аб расследаванні тэракту, а толькі разважае пра сувязь “ворагаў Расеі” з тэрактам у Беслане, а таксама звязвае яго з вайной ва Украіне і надыходам УСУ ў Курскай вобласці. “Гэтак жа, як у барацьбе з тэрарызмам мы дабіліся сваіх мэт, мы даможамся гэтых мэт і на гэтым кірунку, у барацьбе з неанацызмам”, – сказаў Пуцін.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках