12 верасня 2024, Чацвер, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобус Вільня - Магілёў з'ехаў у кювет пад Беразіно

2
Аўтобус Вільня - Магілёў з'ехаў у кювет пад Беразіно

Пяць чалавек адвезлі ў шпіталь.

Раніцай у сераду, 21 жніўня, пасажырскі аўтобус, які рухаўся па маршруце Вільня — Магілёў, з'ехаў з трасы ў кювет у Бярэзінскім раёне. У выніку аварыі пацярпелі пяць чалавек, паведамляе тэлеграм-канал "Березино Новости".

Інцыдэнт адбыўся а 4:30 раніцы на трасе М4 Менск - Магілёў, недалёка ад вёскі Мартыянаўка. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтобуса мог заснуць за стырном, што і прывяло да з'езду ў кювет.

У момант аварыі ў салоне знаходзіліся 19 пасажыраў. Пяцёра з іх былі дастаўленыя ў лякарню, аднак пасля агляду лекары адпусцілі іх дадому. Астатнія пасажыры не пацярпелі і абышліся толькі спалохам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках