12 верасня 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запасы газу ў Еўропе дасягнулі зімовага ўзроўню на два месяцы раней за план

1
Запасы газу ў Еўропе дасягнулі зімовага ўзроўню на два месяцы раней за план

Газавыя сховішчы Еўропы запоўненыя ўжо на 90 адсоткаў.

Запасы газу ў еўрапейскіх сховішчах на 19 жніўня дасягнулі 90%, што дазваляе ЕЗ упэўнена ўвайсці ў зімовы сезон. Гэты вынік быў дасягнуты больш чым на два месяцы раней за запланаваны тэрмін, паведамляе Bloomberg.

Хаця ўзровень запоўненасці сховішчаў крыху ніжэйшы, чым у аналагічны перыяд мінулага года праз запаволеныя летнія пастаўкі, ён усё яшчэ значна перавышае сярэднія паказчыкі за апошнія пяць гадоў.

Тым не менш, Еўропа па-ранейшаму знаходзіцца пад пагрозай раптоўных перабояў у пастаўках, папярэджвае агенцтва. Пытанне замяшчэння расейскага трубаправоднага газу застаецца актуальным, паколькі тэрмін дзеяння транзітнага пагаднення паміж Расеяй і Украінай заканчваецца.

Акрамя таго, Нарвэгія, якая з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком газу ў Еўропу, уступіла ў перыяд маштабнага тэхнічнага абслугоўвання, што выклікае занепакоенасць сярод трэйдараў. Як адзначыў аналітык кампаніі Rystad Крыстаф Хальсер, усе непрадбачаныя затрымкі або падаўжэння тэрмінаў тэхабслугоўвання могуць выклікаць нервовасць на рынку.

Пастаўкі з Нарвэгіі адыгрываюць асаблівую ролю, паколькі Еўропа паступова скарачае імпарт звадкаванага прыроднага газу, дадаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках