12 верасня 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: УСУ пачынаюць бітву за важны населены пункт у Курскай вобласці

4
Bild: УСУ пачынаюць бітву за важны населены пункт у Курскай вобласці

І выбілі кадыраўцаў з адной з вёсак.

Крамлю не ўдаецца спыніць украінскі наступ у Курскай вобласці, і цяпер УСУ пачынаюць бітву за наступны буйны расейскі пасёлак - Коранева.

Як піша экспэрт Bild з аналізу адкрытых звестак Юльян Рэпкэ, 20 жніўня тэлеграм-канал расейскай групоўкі «Поўнач» апублікаваў відэа, на якім падраздзяленні УСУ дзейнічаюць за 300 метраў ад уезду ў пасёлак Коранева (за 19 км ад мяжы). Гэтыя кадры пацвярджаюць, што пачаліся баі за Коранёва, да якога УСУ падбіраліся некалькі дзён, падкрэслівае Рэпкэ.

На ягоную думку, страта гэтага пасёлка для рэпутацыі Уладзіміра Пуціна будзе яшчэ горшая за страту Суджы.

«У адрозненне ад Суджы, ён не зможа спаслацца на раптоўнасць нападу і непадрыхтаваную абарону. Праз два тыдні баёў у Курскай вобласці расейскае войска [тут] прыведзенае ў баявую гатоўнасць і перакінула ў рэгіён тысячы салдат у якасці падмацавання. У гэтай сітуацыі саступіць украінскаму экспедыцыйнаму корпусу было б страшнай ганьбай для расейскага вайсковага кіраўніцтва», - адзначае экспэрт Bild.

Акрамя таго, Рэпкэ адзначае паспяховае прасоўванне УСУ і на іншых кірунках.

Украінскія войскі пасля ўпартых баёў узялі пад кантроль вёску Мартынаўка на паўночны ўсход ад Суджы. Яна размешчаная на трасе Р200, якая вядзе проста да Курска.

«Мартынаўку абаранялі чачэнскія падраздзяленні, вёска была важная як зыходны пункт для патэнцыйнага контрнаступу на Суджу. Цяпер гэтая небяспека для УСУ імкліва змяншаецца», - адзначае ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках