12 верасня 2024, Чацвер, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Расея выкарыстоўвае жаўнераў тэрміновай службы як гарматнае мяса

11
The Telegraph: Расея выкарыстоўвае жаўнераў тэрміновай службы як гарматнае мяса

Многія з іх навучаліся толькі некалькі дзён.

У сваіх спробах спыніць прасоўванне УСУ ў Курскай вобласці Крэмль перакідвае ў названы рэгіён вайскоўцаў з фронту, а таксама маладых навабранцаў з павярхоўнай падрыхтоўкай, малой колькасцю цяжкай тэхнікі і сумнеўным кіраўніцтвам.

Як піша The Telegraph, такое "падмацаванне" не вытрымлівае доўга ў баі. Штогод у РФ на тэрміновую службу набіраюць мужчын ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Летась такім чынам у войска патрапілі 130 тысяч чалавек - гэта каля дзясятай часткі расейскай вайсковай сілы, як паведамляецца з розных крыніц.

«Дагэтуль Крэмль спрабаваў вербаваць як мага больш прадстаўнікоў не расейскіх этнічных груп - часта шукаючы ў іншых краінах, нават у Афрыцы. Таксама шырока выкарыстоўвалі зняволеных і вербавалі расейскіх-добраахвотнікаў з бедных рэгіёнаў. Маладых этнічных расейцаў, асабліва з цэнтральных і багацейшых раёнаў, не адпраўлялі ў баявыя дзеянні», - адзначае выданне.

Года тэрміновай службы недастаткова, каб навучыць навабранца. Так, навабранцы пяхоты войска ЗША праходзяць 22-тыднёвую падрыхтоўку, перш чым будуць ацэнены як гатовыя далучыцца да баявога падраздзялення, а па некаторых спецыяльнасцях войска ЗША пачатковая падрыхтоўка доўжыцца больш за год.

Некаторыя з маладых расейцаў, якія патрапілі ў палон у Курскай вобласці прызналіся, што мінулі ўсяго некалькі дзён навучання і стрэлілі толькі некалькі патронаў, перш чым іх адправілі на поле бою.

Навабранцы - у найлепшым выпадку нязначная перашкода для прасоўвання УСУ. Іх гібель у баі супраць моцных і добра абсталяваных украінскіх брыгад, магчыма, не выратуе Курскую вобласць ад магчымага захопу, але гэта дазваляе акупантам працягваць свой наступ ва Украіне.

У той жа час адзначаецца, што праблема не толькі ў страце тэрыторый Куршчыны - гібель жаўнераў тэрміновай службы моцна ўразіла расейскае грамадства. Да 6 жніўня палітыка Крамля была такой, што навабранцаў залучаюць толькі да дапаможных прац, а не для баёў.

«Уварванне пад Курск паказала гэтую палітыку тым, чым яна заўсёды была: фарсам. Вымушаны выбіраць паміж жыццём непадрыхтаваных маладых людзей і сваімі амбіцыямі наконт далейшых дасягненняў на ўсходзе Украіны, Крэмль абраў гэтыя дасягненні. Расейцы незадаволеныя. Былі разрозненыя публічныя пратэсты - тое, што не часта ўбачыш у аўтарытарнай Расеі. Незразумела, наколькі цяжкімі могуць быць палітычныя наступствы для Пуціна і ягонага рэжыму», - адзначае выданне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках