12 верасня 2024, Чацвер, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На чацвер у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

На чацвер у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных варунках надвор'я.

Белгідрамет выпусціў папярэджанне аб неспрыяльных умовах надвор'я на чацвер, 22 жніўня, абвясціўшы аранжавы ўзровень небяспекі.

"Уначы і раніцай 22 жніўня (чацвер) на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Менску чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с", - паведамілі сіноптыкі.

Згодна з прагнозам, удзень у чацвер, пераважна на ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў некаторых раёнах магчымыя навальніцы. Уначы тэмпература паветра складзе +13…19°С, удзень чакаецца ад +20°С на паўночным захадзе да +31°С на паўднёвым усходзе Беларусі. Атмасферны ціск будзе падвышацца.

У пятніцу, 23 жніўня, ападкі малаверагодныя, за выключэннем кароткачасовых дажджоў і магчымых навальніц на крайнім паўночным усходзе краіны ноччу. У асобных раёнах ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Вецер будзе пераменных кірункаў, ад слабога да сярэдняга, пры навальніцах магчымыя парывы. Тэмпература ўночы складзе +7...14°С, удзень - +20...27°С.

У суботу, 24 жніўня, ападкаў не прагназуецца. Уначы і раніцай магчымы слабы туман у асобных раёнах. Вецер застанецца пераменных кірункаў, ад слабага да сярэдняга. Тэмпература ўночы вагаецца ад +7°С на паўднёвым усходзе да +15°С на захадзе, удзень чакаецца +25…31°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках