12 верасня 2024, Чацвер, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітык расказаў пра асабістую трагедыю Лукашэнкі

9
Аналітык расказаў пра асабістую трагедыю Лукашэнкі

Эга дыктатара закранутае.

Аляксандр Лукашэнка даў супярэчлівае інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу, у якім прагучаў шэраг заяў, якія выклікалі рэзананс. Многія рэплікі можна з упэўненасцю залічваць да ІПСА, якую распаўсюджвае беларускі дыктатар на жаданне Уладзіміра Пуціна. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала FREEДОМ выказаў прэзідэнт Аналітычнага цэнтра "Палітыка" Алег Лісны.

«Ён там нагаварыў дастаткова шмат супярэчлівых рэчаў. Там было і ІПСА, і сігналы Захаду. Усё інтэрв'ю вельмі пярэстае, як для мяне. Яно і пужала, і паказвала, чаго ён баіцца. Яно дакладна прадэманстравала, што Лукашэнка ператварыўся з лідара некалі незалежнай дзяржавы з дастаткова нядрэннай эканомікай і гісторыяй у простага ІПСАшніка Пуціна. Гэта ягоная трагедыя. А яшчэ ён сябе пасадзіў на будучую лаву падсудных разам з Пуціным», - сказаў ён.

У інтэрв'ю было і пасланне аб перамовах, якія нібыта неабходныя і Расеі, і Украіне, хаця яно было прыкрытае мноствам супярэчлівых заяў.

«У інтэрв'ю былі паведамленні, накіраваныя на розную аўдыторыю. Напрыклад, для беларускай аўдыторыі, што іх моцнае войска ваяваць не будзе. Але калі ўсё шалупінне адкінуць у бакі, ён казаў аб магчымасці перамоў. Таму што заход Сіл абароны Украіны на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі паламаў цалкам пірамідку ўспрымання Пуціным», - адзначыў экспэрт.

Інтэрв'ю Лукашэнкі - набор паведамленняў розным аўдыторыям, без дакладнай пазіцыі і заяў.

«У кожнага такога інтэрв'ю павінен быць палітычны пасыл - выразны і зразумелы, а не набор пасылаў на выбар. Ён хоча спадабацца Пуціну, беларусам, даць нейкі сігнал Захаду», - рэзюмаваў Лісны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках